УСУ падвойным удараў HIMARS распляжылі ЗРК і дэсантнікаў РФ
5- 3.11.2024, 13:23
- 4,088
У Херсонскай вобласці і на Данбасе.
Сілы абароны Украіны з дапамогай рэактыўнай сістэмы HIMARS нанеслі два балючыя ўдары па УС РФ на Херсоншчыне і Данбасе.
У канцы кастрычніка - пачатку лістапада ўкраінскія сілы накрылі важныя цэлі УС РФ на Паўднёвым і Усходнім франтах з дапамогай рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS.
У акупантаў цяжкія страты
Аб «двайным удары» HIMARS распавёў у Telegram вядомы расейскі рэсурс «Досье Шпиона», які мае сувязі ва УС РФ.
Першая атака з ужываннем HIMARS была ажыццёўленая ў мінулую сераду, 30 кастрычніка. УСУ накрылі дзвюма ракетамі месца размяшчэння 104-га дэсантна-штурмавога палка ПДВ Расеі з Пскоўскай вобласці. Знаходзіліся акупанты ў Скадоўску, што на акупаванай Херсоншчыне.
Па выніку аперацыі былі знішчаныя 11 расейскіх вайскоўцаў, яшчэ 14 атрымалі раненні і страцілі баяздольнасць.
Другі ўдар адбыўся ўжо ў пятніцу, 1 лістапада. УСУ нанеслі ўдар па разліку зенітна-ракетнага комплексу «С-300/С-400» ля населенага пункта Моспіна, што ў акупаванай частцы Данецкай вобласці.
«Досье Шпиона» сцвярджае, што пры нападзе выкарыстоўваліся 6 ракет ATACMS, з якіх расейцы перахапілі толькі палову.
Астатнія прыляцелі па цэлі. 2 расейскія акупанты сталі «грузам 200», яшчэ 12 атрымалі раненні.