Мядзведзеў западозрыў Трампа ў жаданні пакараць Расею
20- 3.11.2024, 13:39
- 8,232
І пачаў намякаць на лёс Кенэдзі.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 3 лістапада выказаў сваё «меркаванне» аб тым, як зменяцца расейска-амерыканскія стасункі пасля выбараў прэзідэнта ЗША, намечаныя на наступны аўторак. З яго слоў, у Масквы «няма падставы для якіх-небудзь завышаных чаканняў» наконт таго, як зменіцца пазіцыя Вашынгтона пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
«Для Расеі выбары нічога не зменяць, бо пазіцыі кандыдатаў цалкам адлюстроўваюць двухпартыйны кансэнсус аб неабходнасці паражэння нашай краіны», — напісаў у сваім афіцыйным Telegram-канале Мядзведзеў.
Заявы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа аб тым, што ён можа «пакласці канец вайне ва Украіне» былы расейскі прэзідэнт палічыў «неабгрунтаванымі».
«Вайну яму не спыніць. Ні за дзень, ні за тры дні, ні за тры месяцы. А калі рэальна паспрабуе, можа стаць новым JFK», - заявіў палітык, зрабіўшы адсылку да лёсу Джона Кенэдзі, які знаходзіўся ва ўладзе ў гады Халоднай вайны і забітага ў лістападзе 1963 года ў тэхаскім Даласе тэрарыстам-адзіночкай Лі Харві Освальдам.