Беларускі футбаліст увайшоў у тройку найлепшых снайпераў чэмпіянату Казахстана
1- 3.11.2024, 17:31
- 1,066
Мікалай Сігневіч забіў 10 мячоў у складзе “Атыраў”.
32-гадовы форвард Мікалай Сігневіч з “Атыраў” у гэтым сезоне дзейнічае вышэй за ўсялякую пахвалу.
У чарговым матчы чэмпіянату Казахстана яго каманда на выездзе падолела "Жэтысу" — 2:0.
Абодва галы ў гасцей забіў беларускі нападнік Мікалай Сігневіч. Спачатку ён адкрыў лік у сярэдзіне першага тайма, а затым у кампенсаваны час рэалізаваў пенальці.
Гэта ўжо 10-ты гол Сігневіча ў 23 матчах цяперашняга чэмпіянату. Такім чынам, за тур да заканчэння дыстанцыі ён сур'ёзна прэтэндуе за першынство ў спісе снайпераў. Столькі ж, 10 мячоў, на рахунку Іслама Часнакова з “Табола”. Лідарства ж утрымлівае Жуан Паўлу з “Кайрата”.