Z-прапагандысты загаварылі пра страту Расеяй базы ВМФ у Сірыі
- 30.11.2024, 11:18
- 11,332
Імклівы наступ паўстанцаў шакаваў расейцаў.
Імклівы наступ сірыйскіх паўстанцаў у Сірыі выклікае сур'ёзны непакой у расейскіх прапагандыстаў. Пасля ўзяцця спаборнікамі дыктатарскага рэжыму Асада горада Алепа Z-каналы пачалі пісаць пра пагрозу для расейскай ваенна-марской базы ў Тартусе, паведамляе «Дыялог.UA».
Адзін з расейскіх каналаў піша, што імклівы наступ паўстанцаў, «прамы ўдзел турэцкіх вайскоўцаў» і тое, як слаба праявілі сябе войскі Асада, якія бягуць са сваіх пазіцый пад націскам узброенай апазіцыі, ставіць пад пытанне наяўнасць у Расеі базы ВМФ у Тартусе.
Прапагандысты прызнаюць, што праз вайну супраць Украіны ў РФ няма рэсурсаў для перакідання сілаў у Сірыю, нават для абароны адной толькі базы ў Тартусе.
«Калі толькі салдатаў тэрміновай службы задзейнічаць... Паглядзім, як усё будзе развівацца, але рызыка цалкам рэальная і расце», – дакарае Z-канал.