3 снежня 2024, aўторак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Сірыйскаму войску загадалі адступіць з другога найбуйнейшага горада краіны

Reuters: Сірыйскаму войску загадалі адступіць з другога найбуйнейшага горада краіны

Заход паўстанцаў у Алепа магла ўхваліць Турцыя.

У суботу, 30 лістапада, улады Сірыі зачынілі аэрапорт Алепа, у другім найбуйнейшым горадзе краіны, і загадалі перакрыць усе дарогі, якія вядуць у населены пункт. Таксама войску было загадана прытрымлівацца загадаў аб «бяспечным адступленні» з асноўных раёнаў горада, паведамляе Reuters.

Тры вайсковыя крыніцы расказалі журналістам, што гэтыя пастановы звязаныя з заходам паўстанцаў у Алепа. Адзначаецца, што яны ўжо маглі дасягнуць цэнтра горада.

Крыніцы падзяліліся з журналістамі, што Расея паабяцала ўладам Сірыі дадатковую ваенную дапамогу для ўціску паўстанцаў. Паводле іх словаў, новая тэхніка пачне паступаць цягам наступных 72 гадзінаў.

У агенцтве нагадалі, што паўстанцы пачалі наступ на горад у сераду, 27 лістапада, а ўжо да вечару пятніцы, 29 лістапада, аператыўны штаб, які прадстаўляе наступ, паведаміў, што яны захоплівалі розныя раёны Алепа.

У 2016 годзе сірыйскае войска разам з РФ, Іранам і рэгіянальным шыіцкім апалчэннем адваявалі горад у паўстанцаў, падкрэслілі журналісты. З таго часу паўстанцы пагадзіліся адступіць.

У агенцтве дадалі, што паводле словаў камандзіра паўстанцкай брыгады «Джэйш аль-Іза» Мустафы Абдулы Джабера, іх хуткаму прасоўванню спрыяла адсутнасць жывой сілы, якая падтрымліваецца Іранам.

Паўстанцы заявілі, што іхняя аперацыя захопу Алепа стала адказам на пачашчэнне ў апошнія тыдні ўдараў па мірным насельніцтве з боку расейскіх і сірыйскіх ВПС у раёнах Ідліба. Паводле словаў крыніцаў, звязаных з турэцкай выведкай, Анкара дала «зялёнае святло» наступу.

Тым не менш прадстаўнік МЗС Турцыі Онджу Кеджэлі сказаў, што ягоная краіна імкнецца ўнікнуць большай нестабільнасці ў рэгіёне і асудзіў дзеянні паўстанцаў, нагадалі ў агенцтве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках