Паліна Шарэнда-Панасюк абскардзіць апошні прысуд
1- 30.11.2024, 13:33
- 4,312
Разгляд апеляцыі прызначаны на 13 снежня.
Паўтара месяца таму палітзняволенай, актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк дадалі год калоніі. Гэта быў ужо трэці незаконны прысуд паводле арт.411 за нібыта «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Паводле інфармацыі берасцейскай “Вясны”, 13 снежня ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на гэты апошні прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк.
Але адначасова, паводле інфармацыі крыніцаў “Вясны”, вынесены Паліне прысуд абскарджвае і Гомельская абласная пракуратура.
Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. За час зняволення стан здароўя палітзняволенай значна пагоршыўся, з'явіўся хранічны панкрэатыт. У турме гэтае захворванне можа стаць для маці дваіх дзяцей смяротным.