Збанкрутавалы хаўруснік
- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 30.11.2024, 20:01
- 20,574
Грошай няма, «Вагнера» няма, ракеты самому патрэбныя.
Значна абвастрылася сітуацыя ў сяброўскай Крамлю Сірыі: паўстанцкае войска Хайят Тахрыр аш-Шам, якое актыўна падтрымліваецца Турцыяй, пачало наступ на Алепа, чым прымусіла Асада неадкладна ляцець у Маскву і чакаць вяртання Пуціна з Казахстана.
Становішча ў яго сапраўды крытычнае: Ізраіль фактычна знішчыў усё кіраўніцтва лібанскай Хезбалы, якая ў апошнія гады і забяспечвала абарону Алепа, ды і ўсёй поўначы і ўсходу Сірыі, фармальна падкантрольных Асаду.
Уласных рэсурсаў для ўтрымання ўлады яму не выстарчыць, а дапамагаць акрамя Пуціна няма каму - Іран ужо адкрыта заявіў, што яму ўся гэтая цяганіна надакучыла і ён не супраць перамоў з будучай сірыйскай уладай, у выпадку чаго.
Але чым сёння можа дапамагчы састарэлы правадыр?
Грошай няма, «Вагнера» няма, ракеты самому патрэбныя. «Арэшнікам», хіба што, але як ён сірыйскаму дыктатару дапаможа? Па пустынях з яго біць?
Зрэшты, ёсць версія, што Асад паляцеў падбіраць сабе домік у пасёлку «збеглых прэзідэнтаў і палітыкаў экс-дружалюбных краін». Тады логіка сапраўды ёсць.
Са збанкрутавалага хаўрусніка - хоць новы камфартабельны прытулак.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»