Лукашэнка падставіў Гутэрыша
5- 4.11.2024, 12:54
- 10,232
Пра галодных у Афрыцы ніхто не думае.
Лукашэнка прапануе знізіць здабычу калійных угнаенняў. Такую заяву ён зрабіў, узгадняючы прызначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій", піша БелТА.
“Я прасіў бы цябе прапрацаваць (я не ставіў гэтую задачу раней) пытанне, з кім гэта трэба (асабліва з расейцамі), аб здабычы. Я такіх коштаў увогуле не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія кошты калійных угнаенняў, хоць праца шахцёраў няпростая.
Можа, нам з расейцамі перагаварыць, параіцца і адсоткаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі”, - сказаў Лукашэнка.
Гэтай заявай Лукашэнка падстаўляе ўсіх лабістаў і прыхільнікаў скасавання санкцый супраць “Беларуськалія”. Прыхільнікі адмовы ад абмежавальных мераў аргументавалі сваю пазіцыю “голадам у Афрыцы”. Аб скксаванні санкцый на калій выказваўся і генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш.
Як мы бачым, Лукашэнка сам хоча стымуляваць рост коштаў калійных угнаенняў.