Джонсан: Трамп не дапусціць перамогі РФ у вайне супраць Украіны
21- 4.11.2024, 20:18
- 6,940
Паводле словаў экс-прэм'ера Вялікай Брытаніі, у яго будзе жорсткая пазіцыя.
Былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан мяркуе, што Дональд Трамп у выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША не дапусціць перамогі Расеі ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
Пра гэта Джонсан сказаў у інтэрв'ю CNN.
Паводле словаў экс-прэм'ера Брытаніі, простага прадаўжэння цяперашняй палітыкі Джо Байдэна ў дачыненні да Украіны «недастаткова, нават калі Камала (Гарыс. – Рэд.) пераможа».
Ён успомніў свае сустрэчы з Трампам на пасадзе міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі і дадаў, што «паводле ўсіх ключавых пытанняў ён (Трамп. – Рэд.) займаў вельмі цвёрдую пазіцыю» – няхай гэта будзе Іран, Сірыя ці Украіна, Расея ці Пуцін.
«Я чую, што кажуць іншыя. І сказаць, што я не нервуюся, было б няпраўдай. Я сапраўды вельмі занепакоены. Але я мяркуе, на аснове таго, што Дональд Трамп рабіў у мінулым, што ў яго будзе цвёрдая пазіцыя», – мяркуе Джонсан.
Былы брытанскі прэм'ер думае, што Трамп, які захоплены «вяртаннем Амерыцы велічы», не захоча пачаць свой прэзідэнцкі тэрмін, «дазволіўшы, у сутнасці, савецкай імперыі вярнуць веліч».