13 снежня 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты золата ўпалі ніжэй за $ 2700 за унцыю

2
Кошты золата ўпалі ніжэй за $ 2700 за унцыю

Упершыню з сярэдзіны кастрычніка.

Кошт снежаньскага кантракта на золата на Чыкагскай таварнай біржы (CME) упаў на 3,02%, да $2666,9 за унцыю на стан 16:38 паводле Менска. Кошт золата апусціўся ніжэй за адзнаку $2700 за унцыю ўпершыню з 17 кастрычніка.

Да 17:02 паводле Менска падзенне замарудзілася да 2,86%, каціроўкі адскочылі да $2671,3 за унцыю.

У сераду кошты золата ўпалі да мінімуму больш як за тры тыдні на фоне росту курсу даляра пасля таго, як стала вядома, што на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамагае Дональд Трамп, паведаміў Reuters. Выбары ў ЗША прайшлі ў аўторак, 5 лістапада. Канчатковыя вынікі пакуль не падведзеныя. Дональд Трамп набраў 277 галасоў выбарнікаў, у той час як яго спаборніца, дзейная віцэ-прэзідэнтка краіны Камала Гарыс – 226.

Пасля выбараў у ЗША курс даляра ў адносінах да асноўных валютаў дасягнуў чатырохмесячнага максімуму, чаму золата стала даражэйшае для пакупнікоў, якія гандлююць у іншых валютах, піша выданне.

У найбліжэйшы час уплыў на рынак золата будзе ствараць рызыку росту інфляцыі ў ЗША, патэнцыйнага запаволення тэмпаў зніжэння ставак ФРС з увядзеннем мытаў на імпарт і сталы попыт на актывы-сховішчы, расказаў кіраўнік аддзела сыравіннай стратэгіі Saxo Bank Оле Ханс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках