«Гэта паходня ці НПЗ гарыць?»
3- 8.11.2024, 14:55
- 25,832
Беспілотнікі масавана атакавалі Саратаў і ваенны аэрадром Энгельс.
Уначы 8 лістапада расейскі Саратаў апынуўся пад ударамі беспілотнікаў, якія атакавалі НПЗ.
Таксама не выключана, што цэллю дронаў мог стаць не толькі мясцовы нафтазавод, але і вайсковы аэрадром Энгельс.
Інфармацыя аб магчымым нападзе беспілотнікаў з'явілася ў мясцовых пабліках яшчэ ўночы, перадае «Дыялог.UA».
Сігналы паветранай трывогі пачаў гучаць на ўскраіне Саратава а
23:00 яшчэ 7 лістапада. Многія жыхары горада спачатку ўвогуле не маглі зразумець, што гэта за дзіўныя гукі гучаць у Саратаве.
Аднак пазней у Сеціве сталі з'яўляцца кадры начных баёў з беспілотнікамі, а жыхары Саратава чулі аўтаматную чаргу і "бавоўны".
Адна з мясцовых жыхарак выклала кадры падпаленай "паходні". Сама аўтарка відэа сумняваецца, што гэта паходня. Агонь быў заўважаны ў раёне мясцовага НПЗ.
Пазней губернатар Саратаўскай вобласці пацвердзіў факт нападу дронаў на горад. З яго слоў усе беспілотнікі былі збітыя, а абломкі ўпалі ў прамысловай зоне Заводскага раёна.
Мясцовыя жыхары пішуць аб тым, што ў Завадскі раён выехала шмат машын з пробліскавымі маячкамі.
Шмат "бавоўны" гэтай ноччу чулі і жыхары Энгельса, а хтосьці нават налічыў ад пяці да 10 "бавоўны" на працягу 10 хвілін. У горадзе таксама працавала сірэна.
Не выключана, што дроны атакавалі вайсковы аэрадром, з якога варожая авіяцыя наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны.