Фон дэр Ляен абмеркавала падтрымку Украіны з Трампам
2- 8.11.2024, 12:09
- 7,032
Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі назвала размову "выдатнай".
Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен правяла тэлефонную размову з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, падчас якога стораны абмеркавалі абарону і Украіну.
“Выдатная тэлефонная размова з Дональдам Трампам сёння, каб павіншаваць яго з перамогай на выбарах”, - напісала яна ў сацсетцы Х.
Прэзідэнтка Еўракамісіі адзначыла, што з нецярпеннем чакае ўмацавання сувязей паміж ЕЗ і ЗША і супольнай працы над развязаннем геапалітычных выклікаў.
“Мы абмяркоўвалі абарону і Украіну, гандаль і энэргетыку. Разам мы можам спрыяць росквіту і стабільнасці па абодва бакі Атлантыкі”, - сказала яна.