22-гадовы беларус стаў пераможцам у конкурсе Рады Еўропы
5- 8.11.2024, 17:54
- 6,024
У Палацы Еўропы прагучала беларуская мова.
22-гадовы беларус Арцём Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Рады Еўропы «Human Rights. Camera. Action!”, паведамляе “Радыё Свабода”. Узнагарода яму была ўручаная падчас нядаўняга Сусветнага форума за дэмакратыю, які адбыўся ў Страсбуры.
Вашкевіч - студэнт, жыве ў Польшчы. Паводле слоў хлопца, сфера яго грамадскай актыўнасці — правы чалавека, а галоўны кірунак — тэма скасавання пакарання смерцю (Беларусь — адзіная краіна на кантыненце, дзе яна існуе).
«Я хацеў зрабіць відэа менавіта на беларускай мове, - кажа Арцём пра конкурс. - Мне вельмі падабаецца, што ў выніку ў Радзе Еўропы, у Палацы Еўропы прагучала беларуская мова. Галоўная ідэя відэа, што правы чалавека найбольш нам патрэбныя менавіта ў нашым паўсядзённым жыцці, а не толькі ў нейкія пераломныя моманты. Я вельмі шчаслівы, што журы ацаніла маю працу».