Украіна скасавала пагадненне аб паветраных зносінах з Іранам
- 8.11.2024, 21:04
- 2,458
Пагадненне дзейнічала больш за 30 гадоў.
Кабінет міністраў у пятніцу, 8 лістапада, разарваў пагадненне паміж Украінай і Іранам аб паветраных зносінах. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
«Спыненае дзеянне пагаднення аб паветраных зносінах паміж урадам Украіны і ўрадам Ісламскай Рэспублікі Іран», – напісаў Мельнічук.
Пагадненне дзейнічала больш за 30 гадоў, краіны заключылі яго 9 ліпеня 1993 года ў Тэгеране.
У траўні 2023 года Вярхоўная Рада падтрымала ўвядзенне санкцый супраць Ірана на 50 гадоў. Яны прадугледжваюць забарону на вывядзенне капіталу з Украіны рэзідэнтамі Ірана, забарону на любы транзіт, увядзенне гандлёвай блакады і спыненне авіязносінаў.