5 снежня 2024, Чацвер, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Крамлі разгубленыя праз перамогу Трампа»

4
«У Крамлі разгубленыя праз перамогу Трампа»

Масква чакае ўзмацнення жорсткасці пазіцыі ЗША.

Дональд Трамп стане наступным прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі, і ў Крамлі вельмі разгубленыя праз гэта.

Пра гэта ў інтэрвію «24 Каналу» заявіў дарадца кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк:

- Перад выбарамі ў Расеі з усіх тэлеканалаў крычалі, маўляў, «Трамп прыйдзе — парадак навядзе». Цяпер такое адчуванне, што яны крыху прыціхлі і не разумеюць, чаго ж далей чакаць. Яны ўжо схіляюцца больш да таго, што было б няблага, калі б на выбарах перамагла Камала Гарыс з вельмі маленькім адрывам. Тады пачаўся б перападлік галасоў, розныя судовыя працэдуры. Адпаведна, гэта ўвяло б ЗША ў пэўны хаос, што не дазволіла б падтрымліваць Украіну нават у тым фармаце, які ёсць цяпер.

Гэта відавочна. Стратэгія Расеі — заўсёды нестабільнасць, хаос на ўнутраных палітычных рынках. Гэта мы бачым і ў постсавецкіх краінах, напрыклад, у Малдове, Грузіі. Мы ж бачым, што Расея ўвесь час падтрымлівае там гэты градус напругі.

Цяпер на прэзідэнцкіх выбарах у той жа Малдове гэта не было рэалізавана да канца, але на парламенцкіх выбарах можа быць. Бо, на жаль, у Малдове далей працуюць прарасейскія партыі, аб'яднанні, мэдыі і гэтак далей. Там увогуле расейскія сеткавыя ўплывы дастаткова істотныя.

Таму для Расеі ключавое — гэта безупынная нестабільнасць у тых або іншых краінах, канфліктнасць падчас выбарчай кампаніі, неахвота адных прызнаваць выбары. Тут трэба аддаць належнае ЗША — і Джозэф Байдэн, і Камала Гарыс выразна сказалі, што яны зробяць усё для таго, каб была бесканфліктная перадача ўлады. Для дэмакратыі гэта вельмі файна з улікам жорсткасці кампаніі, то бок супрацьлеглых поглядаў, якія мы ў гэтай кампаніі чулі, наколькі гэта было ўсё напружана.

Так што, безумоўна, Расея расчараваная, што няма хаосу ў ЗША, што там ёсць устойлівая дэмакратыя, якая ўмее ўпраўляцца са сваімі выклікамі ў поўным аб'ёме. Відавочна, яны ўсведамляюць, што ўсе заявы, якія былі напярэдадні выбараў — гэта ўсё не так трэба будзе ўспрымаць пасля таго, як Трамп стане прэзідэнтам. Ён будзе значна глыбей аналізаваць усё, што адбываецца, у тым ліку ў Расеі, у стасунках Расея — Кітай, Расея — Глабальны Поўдзень у цэлым, Расея супраць Украіны ў вайне і гэтак далей.

Адпаведна, грунтуючыся на прагматычных інтарэсах і бізнэс-падыходзе Трампа да прыняцця тых або іншых пастаноў, тут можа быць зусім іншае, чым тое, што чакала Расея. Яно так і будзе, дарэчы. Б мы вяртаемся да канцэпцыі — хто ўсё ж такі з'яўляецца глабальным лідэрам. Аддаць Расеі проста так, незаслужана тое, што яны не могуць атрымаць —гэта нонсэнс.

Вяртаемся да Трампа з пункту гледжання расейскага ўспрымання. Яны сёння разгубленыя. Яны чакаюць і будуць чакаць моманту, пакуль не будзе дакладна сфармаваная адміністрацыя - хто ёсць кім там, хто за якія кірункі адказвае, якія акцэнты ён будзе расстаўляць. Але я хачу расчараваць Расею.

Вы памятаеце, да пачатку поўнамаштабнага ўварвання было шмат краін, асабліва кансэрватыўнай, цэнтральнай часткі Еўропы, не буду называць канцлерку тагачаснай Нямеччыны (Ангела Мэркель – «24 Канал»), якая пра гэта заўсёды гаварыла, маўляў, «мы зараз заціснем у сяброўскіх стасунках Расею, яны будуць зацікаўленыя ў бізнэсе і сапраўды не будуць зацікаўленыя ў экспансіі» і так далей.

Расея ўжо захапіла Крым на гэты момант, правяла вайну ў Грузіі, мела плацдарм ва Украіне, кантралявала плацдарм Малдовы, безупынна абражала Эстонію, правакавала яе і да таго падобнае. Дакладна яны "не былі" зацікаўленыя ў экспансіі, яны проста "гулялі".

Сёння мы бачым перафарматаванне стасункаў з Расеяй з боку еўрапейскіх краін, у тым ліку тых, якія падтрымлівалі Расею. Мы сапраўды можам чакаць больш жорсткіх паводзін ЗША ў дачыненні да Расеі. Яны (расейцы — «24 Канал») гэта падсвядома разумеюць, але гуляюць далей. Маўляў, "за" іх хтосьці ёсць. Не, я не бяру такія рэжымы як Паўночная Карэя. Практычна ўсе, нават нейтральныя краіны, усведамляюць, наколькі разбуральнай з'яўляецца сёння стратэгія, тактыка і паводзіны Расеі.

Так, ёсць маленькія лакальныя канфлікты, яны заўжды былі ў розных рэгіёнах, але гэтыя канфлікты былі маленькія, рэгіянальныя. Калі ты гэта ўсведамляеш, але, з іншага боку, разумееш, што сёння ты можаш вельмі добра зарабляць на Расеі, — на жаль, ты выбіраеш зарабляць.

Але калі ў цэлым сказаць, то практычна ўсё разумеюць, што для ўстойлівых, стабільных стасункаў у глабальным палітычным працэсе Расея павінна адысці ўжо. То бок, у такім выглядзе яна дакладна не можа палітычна існаваць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках