6 снежня 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На загад беларуса ў расейскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад NATO

25
На загад беларуса ў расейскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад NATO

Акцыя называлася "Шалом Айчыны".

Акцыяніст Уладзіслаў Бохан зноў разаслаў у школы Расеі патрабаванне ад імя "Адзінай Расеі" правесці патрыятычную акцыю, піша «Наша Ніва».

Гэтым разам "патрыёты" павінны былі зрабіць з фольгі "Шалом Айчыны" — сымбаль гатовасці да абароны ад "апрамянення спадарожнікамі NATO".

На дзіўнае патрабаванне адгукнуліся сем школ, сярод якіх Баброўскі адукацыйны цэнтр "Лідэр", Крыкшанская СШ №3, Каладзязянская ЗОШ, Новаваронежская ЗОШ №1, Архангельская школа, а таксама Байчураўская і Мікольская школы. Апошнія дзве нават прыцягнулі да вырабу фольгавых шаломаў вучняў, а настаўніца адной з іх запатрабавала дыплом за ўдзел у “акцыі”.

Бохан растлумачыў, што працягвае сваё даследаванне фашызацыі Расеі, калі людзі становяцца ахвочымі выконваць усялякія патрабаванні ўлады.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках