Украіна зрабіла першыя 100 адзінак ракетнага ўзбраення
10- 9.11.2024, 21:47
- 9,344
І будзе нарошчваць вытворчасць.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сёлета Украіна зрабіла першыя сто адзінак ракетнага ўзбраення і будзе нарошчваць такую вытворчасць.
Пра гэта гаворыцца ў вячэрнім звароце ўкраінскага прэзідэнта
«Сёлета мы змаглі выйсці на значныя вынікі ў некалькіх кірунках. Гэта і наша ўкраінская артылерыя - нашы набоі, нашы гарматы. Гэта і дроны – розных тыпаў, для розных задач, – якія не толькі дапамагаюць фронту абараняць пазіцыі і знішчаць акупанта, але і наносяць удары па Расеі на ўсё большую глыбіню. Будзем гэта нарошчваць.
Мы перасеклі адзнаку першых сто адзінак ракетнага ўзбраення сёлета. Тут без дэталей. Але хачу падзякаваць кожнаму, хто задзейнічаны ў гэтай нашай вытворчасці, хто арганізоўвае адпаведныя працэсы. Гэты накірунак мы будзем нарошчваць.
Цяпер ужо больш за 800 кампаній працуюць над вытворчасцю зброі для нашых Сіл абароны і бяспекі Украіны», - заявіў Зяленскі.