Дроны масавана атакавалі Калужскую і Бранскую вобласці РФ
- 1.12.2024, 9:06
- 6,908
Успыхнулі пажары.
У ноч на 1 снежня адразу ў двух рэгіёнах Расеі былі чуваць выбухі. Сярод іншага, дроны атакавалі Калужскую і Бранскую вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Першыя выбухі былі чуваць прыкладна а другой гадзіне ночы ў Калужскай вобласці. Паводле сцвярджэння губернатара, сілы СПА ў Малаяралавецкім раёне нібыта збілі беспілотнік самалётнага тыпу.
У выніку падзення БПЛА на ўскраіне аднаго з населеных пунктаў узнікла загаранне. Дрон упаў па-за тэрыторыяй жылой забудовы, пацярпелых няма.
Прыкладна праз хвілінаў 15 каналы пачалі пісаць пра пажар у Старадубскім раёне Бранскай вобласці Расеі. Загаранне ўзнікла пасля атакі БПЛА.
Пазней з’явілася афіцыйная інфармацыя. Губернатар рэгіёну заявіў, што беспілотнік нібыта цалкам знішчыў жылы дом. Акрамя таго, паводле ягоных сцвярджэнняў, пашкоджанне атрымалі і іншыя шматкватэрныя дамы.