1 снежня 2024, Нядзеля, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ патрапілі ў «кацёл» у Сірыі

Войскі РФ патрапілі ў «кацёл» у Сірыі
Фота: AP Photo/ Omar Albam

Сотні зніклых без вестак.

Расейскія войскі нясуць значныя страты падчас баёў у Сірыі.

Адзначаецца, што на фоне страт і росту панічных настрояў сярод расейскіх вайскоўцаў у Сірыі Крэмль звольніў камандзіра групоўкі ў гэтай краіне генерала Сяргея Кісяля.

Генерал Кісель раней ужо губляў пасаду праз правальныя дзеянні падчас уварвання ва Украіну, пасля чаго яго адправілі ў сірыйскую камандзіроўку.

«Замяніць Кісяля і дапамагчы рэжыму Башара Асада Масква накіравала іншага военачальніка - на тэрыторыю арабскай краіны ўжо прыбыў генерал Аляксандр Чайко, які камандаваў групоўкай расейскіх войск у Сірыі ў 2017-2019 гадах», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі ГУВ, на вайскова-марской базе ў Тартусе таксама заўважылі камандзіра ВМФ РФ адмірала Аляксандра Майсеева.

«Пасля трох дзён паспяховых наступальных дзеянняў пратурэцкіх сіл у Сірыі расейскія войскі панеслі значныя страты, некаторыя падраздзяленні дзяржавы-агрэсаркі знаходзяцца ў аблозе. Зніклымі без вестак у Сірыі ўважаюцца сотні расейцаў», - адзначылі ў ГУВ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках