1 снежня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украіна сфармавала новую магутную брыгаду

1
Forbes: Украіна сфармавала новую магутную брыгаду
Фота: 155-я механізаваная брыгада

У яе ёсць танкі «Leopard-2» і гаўбіцы Caesar.

Адна з найноўшых брыгад украінскага войска, 155-я механізаваная брыгада, прыбыла ва Украіну пасля амаль трохмесячнай падрыхтоўкі ў Польшчы і Францыі.

Як піша аналітык Forbes Дэвід Акс, брыгада з'яўляецца найлепшай і самай цяжкаўзброенай з новых брыгад, сфармаваных ва Украіне ў апошнія месяцы. Аднак для таго, каб паўнавартасна ўступіць у бой, ёй бракуе крытычна важнага абсталявання - беспілотнікаў.

Як піша аналітык, 155-я механізаваная брыгада была сфармаваная ў траўні, але да верасня яна існавала ў асноўным на паперы, бо асноўная частка новай брыгады - 2300 салдат - адправіліся для навучання ў Францыю.

У той жа час некалькі соцень салдат з танкавага батальёна 155-й механізаванай брыгады прыбылі ў Польшчу, каб прайсці навучанне разам з польскім войскам.

У выніку французы абсталявалі 155-ю механізаваную брыгаду самаходнымі гаўбіцамі «Цэзар», выведвальнымі машынамі AMX-10RC і цяжкімі мінамётамі. Палякі перадалі 31 танк Leopard 2A4.

Як адзначае Акс, хоць 155-я механізаваная брыгада - не самая добра абсталяваная ўкраінская брыгада, але яна знаходзіцца ў верхнім эшалоне. Як адзін з важных аператыўных рэзерваў Украіны яна павінна быць у стане змяніць на фронце якую-небудзь іншую выматаную брыгаду.

Аднак, са слоў украінскага ваенкара Юрыя Бутусава, у брыгадзе бракуе беспілотнікаў і радыёперашкод для барацьбы з імі. Гэта праблема, бо беспілотнікі - найважнейшыя сродкі назірання і нападу з абодвух бакоў у вайне, піша аналітык.

«Як бы ні мелі патрэбу ў дапамозе старыя ўкраінскія брыгады, для 155-й механізаванай брыгады было б ваеннай памылкай уступаць у бой без беспілотнікаў або сродкаў абароны ад іх… Недахоп, няхай і часовы, мае злавесны характар. За 33 месяцы, якія прайшлі з моманту нападу расейцаў, Украіна значна пашырыла вытворчасць беспілотнікаў і перашкод. Але як дзясяткі новых брыгад не задаволілі патрэбы Украіны на фронце, так і мільёна ці больш беспілотнікаў, якія краіна вырабляе кожны год, таксама недастаткова», - піша Акс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках