25 студзеня 2025, Субота, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў зазываюць на працу з заробкам да 100 рублёў на месяц

67
Беларусаў зазываюць на працу з заробкам да 100 рублёў на месяц

Пры гэтым патрабуюць наяўнасці досведу, адукацыі і ведання моў.

Некаторыя беларускія прадпрыемствы шукаюць супрацоўнікаў на няпоўную занятасць і прапануюць ім заробкі да 100 рублёў. Такія грошы заплацяць як працоўным, так і службоўцам. Прычым часам наймальнікі выстаўляюць патрабаванні да патэнцыйных працаўнікоў. «Зеркало» паглядзела ў дзяржаўнай базе вакансій, колькі ёсць такіх прапаноў і каго шукаюць.

Паводле звестак дзяржаўнай базы вакансій на 1 снежня, наймальнікам патрабавалася блізу 130 працаўнікоў на няпоўную занятасць, за якую яны прапаноўвалі плаціць да 100 рублёў на месяц.

Паведамляецца, што гандлёвы дом «Лагуна» шукае 30 супрацоўнікаў на занятасць 0,1 стаўкі. Прадпрыемству патрэбныя прыбіральшчыкі памяшканняў і дворнікі ў розныя рэгіёны краіны. Часцей за ўсё за працу ім прапануюць плаціць 65-75 рублёў, але ў некаторых аб'явах заробкі даходзяць да 100 рублёў. У наймальніка ёсць патрабаванні да будучага супрацоўніка: чалавек павінен быць дысцыплінаваным, у яго не павінна быць негатыўных запісаў у працоўнай кніжцы.

Таксама кампанія шукае ў Баранавічы спецыяліста па кадрах на 0,1 стаўкі і заробак 65-75 рублёў. На працу маюць намер узяць чалавека з вышэйшай або сярэдняй адмысловай адукацыяй, ён павінен умець добра працаваць на кампутары, быць адказным, камунікабельным. Пажадана мець досвед працы. Не павінна быць негатыўных запісаў у працоўнай кніжцы.

Прадпрыемства «Магілёўэнэрга» шукае 12 супрацоўнікаў на занятасць ад 0,1 да 0,3 стаўкі. Тут патрэбныя слесары, электрагазазваршчыкі, электраманцёр, кіроўца, працаўнік для высечкі лесу, кладаўшчык. Для ўсіх вакансій заробак меншы за 100 рублёў.

Кіроўцу грузавога аўтамабіля возьмуць працаваць на 0,1 стаўкі ў Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. За працу яму заплацяць 63-67 рублёў.

Стажор малодшага навуковага супрацоўніка патрэбны ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Патрэбны чалавек з вышэйшай або сярэдняй адукацыяй, які адвучыўся ў ВНУ не менш за тры курсы. Занятасць - 0,1 стаўкі, за гэта заплацяць 63-65 рублёў на месяц.

У гімназію №56 Гомеля шукаюць педагога дадатковай адукацыі, які валодае кітайскай мовай на высокім узроўні і ведае кітайскую культуру. Аформяць супрацоўніка на 0,1 стаўкі, за месяц за працу ён атрымае 63-70 рублёў.

У Зялёнаборскую сярэднюю школу ў Смалявіцкім раёне патрабуецца інспектар па кадрах. Чалавек патрэбны з вышэйшай адукацыяй. За занятасць на 0,1 стаўкі заплацяць 63-100 рублёў.

У Менску на прадпрыемстве «Белхім» шукаюць ліфцёра. Чалавек патрэбны на 0,1 стаўкі і заробак 63-71 рубель. Для працаўладкавання патрэбен досвед працы ад двух гадоў.

Апаратчык ачысткі сцёкавых вод на 0,1 стаўкі і заробак 62,6 рубля патрабуецца ў сталічнае прадпрыемства «Медтэхнацэнтр». Суіскальнік павінен быць з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і досведам працы ад двух гадоў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках