16 студзеня 2025, Чацвер, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Украінай зафіксавалі дзіўныя расейскія пасажырскія самалёты

28
Над Украінай зафіксавалі дзіўныя расейскія пасажырскія самалёты

Такія анамаліі фіксуюцца ўжо не першым разам.

У суботу, 30 лістапада, над Украінай былі заўважаныя загадкавыя цывільныя самалёты. Адзін з іх «даляцеў» амаль да Запарожжа, піша «Тэлеграф».

Пра гэта сведчаць звесткі партала Flightradar24. А 15:55 над тэрыторыяй Украіны быў зафіксаваны самалёт Airbus A320 расейскай кампаніі «Аэрафлот». На карце палётаў відаць, што борт накіроўваўся са Стамбула ў Маскву.

У гэты момант над Украінай заўважылі яшчэ адзін пасажырскі самалёт. Гэта быў борт расейскага «Аэрафлота», толькі гэтым разам Boeing 738. Ён ляцеў з турэцкай Анталіі ў Маскву.

Пасля абодва самалёты паспяхова прызямліліся ў РФ. Такія дзіўныя «палёты» над Украінай, паветраная прастора якой закрытая з 2022 года, фіксуюцца не ўпершыню. Магчыма, яны звязаны са збоямі ў працы навігацыйнай сістэмы. Некаторыя экспэрты звязвалі такія анамаліі з працай расейскіх сістэм РЭБ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках