У Беларусь у лістападзе заляцела рэкордная колькасць «Шахедаў»
1- 1.12.2024, 19:52
- 3,046
З 152 БПЛА тры ўпала і два было збіта.
У лістападзе 152 «Шахеды» зайшлі ў Беларусь за лістапад — гэта новы рэкорд. Відэа з падлікам зрабіў адзін з чытачоў «Зеркала» паводле звестак маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн».
З 152 БПЛА ў лістападзе тры ўпала і два было збіта.
Для параўнання, у кастрычніку ў Беларусь фіксавалася 48 «Шахедаў».
Нагадаем, з-за вайны ва Украіне ў Беларусь рэгулярна залятаюць вайсковыя дроны-камікадзэ. Мінімум тры разы выбухі ад працы СПА чулі ў населеных пунктах.