У Менску пабудуюць новую дарогу
3- 1.12.2024, 20:10
- 9,096
Яна злучыць Фрунзенскі і Цэнтральны раёны сталіцы.
У Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы плануюць пабудаваць новы чыгуначны пераезд. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» паведаміў кіраўнік раённай адміністрацыі Сяргей Шкруднеў.
Адна з праблем Фрунзенскага раёна - транспартная. Ён фактычна адрэзаны ад цэнтральнага чыгункай. Ёсць усяго два варыянты, як яго можна перасекчы, — МКАД і другое кола.
«Будаўніцтва новага чыгуначнага пераезду падтрыманае кіраўніцтвам горада, - адзначыў Шкруднеў. - Раней ён ужо быў запланаваны як працяг вул. Калеснікава праз чыгунку ў бок Цэнтральнага раёна. Гэта значыць, што гэтая дарога прадугледжаная планам»
Са слоў Шкруднева, гэта здыме нагрузку на МКАД, палепшыць транспартнае злучэнне паміж раёнамі. Каб дабрацца ў Цэнтральны, не трэба будзе ехаць у аб'езд пр. Пушкіна або праз МКАД.
«Ужо распрацоўваецца перадпраектная дакументацыя. Думаю, у студзені 2025 года яна будзе гатовая, і мы ўжо будзем бачыць нейкія цэнавыя характарыстыкі, кошт аб'екта. Зыходзячы з гэтага, пачнём праектаваць і выдаваць грошы з бюджэту на будаўніцтва дарогі», — сказаў Шкруднеў.