16 студзеня 2025, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўлады Сірыі загадалі баевікам пакінуць гарады

7
Новыя ўлады Сірыі загадалі баевікам пакінуць гарады

Замест іх там з'явяцца дзяржаўная паліцыя і сілы бяспекі.

Кіраўніцтва ўзброеных груповак, якія прыйшлі да ўлады ў Сірыі, загадала баевікам пакінуць занятыя імі гарады, паведамляе Al Hadath са спасылкай на крыніцы, блізкія да Дэпартамента ваенных аперацый (структуры, сфармаванай былой аб'яднанай апазіцыяй).

На іх месца прыйдзе дзяржаўная паліцыя і сілы бяспекі.

Многія ўрадавыя ўстановы аднавілі сваю працу, адзначаюць Al Arabiya і Al Hadath.

Сірыйскія паўстанцы пачалі наступ у канцы лістапада. У ноч на 8 снежня яны ўвайшлі ў Дамаск і заявілі аб зрынанні рэжыму Башара Асада. Той пакінуў краіну на самалёце. Як высветлілася пазней, прытулак яму дала Расея.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках