25 студзеня 2025, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя прыгразіла спыніць транзіт газу ў Сербію

6
Балгарыя прыгразіла спыніць транзіт газу ў Сербію

Патрабуе плацяжоў ад Газпрама.

Балгарыя можа спыніць транзіт расейскага газу ў Сербію па газаправодзе «Турэцкі струмень» з новага года, калі Газпрам не забяспечыць аплату ў адпаведнасці з санкцыямі ЗША супраць Газпрамбанка. Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі Балгарыі Уладзімір Малінаў, паведамляе Novinite.

Паводле ягоных словаў, Булгартрансгаз не можа прадаўжаць транспартаванне газу без снежаньскіх плацяжоў, якія праходзілі праз падсанкцыйны Газпрамбанк.

Чакаецца, што расейская кампанія растлумачыць свой спосаб аплаты, заявіў Малінаў.

Газпрамбанк валодае асноўнымі рэзервамі магутнасцяў «Турэцкага струменя» праз Балгарыю ў Сербію да 2039 года, што робіць ягоныя плацяжы крытычна важнымі для дзейнасці Булгартрансгаза.

Аднак нядаўнія санкцыі ЗША супраць расейскага банка ўскладнілі фінансавыя аперацыі.

Сербія спажывае блізу 3 млрд кубаметраў газу за год, дзве траціны з якіх пастаўляе Газпрам. Расейскі газ паступае праз балканскае прадаўжэнне газаправода «Турэцкі струмень», які праходзіць праз Чорнае мора і Балгарыю ў абыход Украіны.

На мінулым тыдні агенцтва Bloomberg пісала, што Сербія дамаўляецца з Расеяй пра падаўжэнне кантракту, які заканчваецца ў сакавіку, на пастаўку прыроднага газу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках