25 студзеня 2025, Субота, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ўдар новага дрона «Пекла»: падрабязнасці атакі на НПЗ «Транснафта»

11
Першы ўдар новага дрона «Пекла»: падрабязнасці атакі на НПЗ «Транснафта»

Шэсць з 10 беспілотнікаў дасягнулі цэлі.

Уночы 11 снежня 10 беспілотнікаў атакавалі чарговы НПЗ на тэрыторыі Бранскай вобласці.

Украінскія СМІ пішуць пра тое, што быў атакаваны НПЗ «Транснафта» ў самім Бранску. Аднак пры гэтым расейскія суполкі паведамляюць аб пажары ў пасёлку Свень.

Дроны нібыта атакавалі наліўны пункт нафтаправода «Дружба».

Пры гэтым суполка Supernova+ запэўнівае, што Кіеў упершыню пры атацы на Бранск выкарыстаў новы рэактыўны дрон «Пекла».

Усяго было запушчана 10 беспілотнікаў, 6 з якіх дасягнулі цэлі.

Губернатар Браншчыны Аляксандр Багамаз пацвердзіў сам факт атакі беспілотнікаў.

Аднак пры гэтым з яго ж слоў былі збітыя або прыземленыя ўсе 10 дронаў.

Ён прызнаў факт «узгарання» на адным з прамысловых аб'ектаў Бранска.

Больш за тое Багамаз запэўніў мясцовых жыхароў, што пажар ліквідаваны дзякуючы зладжаным дзеянням супрацоўнікаў МНС.

Пры гэтым жыхары Бранска з ім катэгарычна не згодныя і выкладваюць у сеціва «яркія» кадры з месца прылётаў. Беспілотнікі атакавалі НПЗ пасля 24:00, а полымя распаўсюджваецца дагэтуль. Мясцовыя жыхары таксама запэўніваюць, што гарыць НПЗ у раёне мясакамбіната.

Нафтаправод «Дружба» праходзіць па тэрыторыі Браншчыны і да Мазыра. Ужо адтуль адна галінка ідзе ў бок Балтыі, другая Украіны і краін ЕЗ. Вядома, што на наліўным пункце «Транснафта» - «Дружба» знаходзіцца выпрабавальная лабараторыя для нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках