18 студзеня 2025, Субота, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт зрабіў нечаканы прагноз пра лёс сірыйскага дыктатара Асада

10
Экспэрт зрабіў нечаканы прагноз пра лёс сірыйскага дыктатара Асада
Башар Асад

Праз некаторы час яго можа не быць у Расеі.

Экспэрт у пытаннях міжнароднай палітыкі і Блізкага Усходу аналітычнага цэнтра «Украінскі інстытут будучыні» Ілля Куса пракаментаваў сітуацыю з уцёкамі сірыйскага дыктатара Башара Асада ў РФ пасля змены ўлады ў Дамаску.

У інтэрв'ю «Главреду» ён выказаў здагадку, што на першую пару, пасля ўцёкаў з Сірыі, Асад застанецца ў РФ.

«Ён, хутчэй за ўсё, будзе жыць у Расеі. Не думаю, што яны будуць нешта з ім рабіць», - кажа экспэрт.

Разам з тым ён не выключае, што ў будучыні Асад можа змяніць месца жыхарства і з'ехаць з РФ.

«Так, магчыма, ён пазней з'едзе ў Эміраты. Але гэта ўжо нікога не хвалюе, нават саміх расейцаў», - дадаў Куса.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках