18 студзеня 2025, Субота, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

16
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Байцу Інтэрнацыянальнага легіёна было 25 гадоў.

Пра смерць беларускага добраахвотніка Газа паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.

Беларускі добраахвотнік Газ сустрэў пачатак поўнамаштабнай вайны ў Маскве. Там ён жыў з 16 гадоў, калі пераехаў да бацькі з роднага Наваполацка.

На момант пачатку вайны Газ працаваў камерцыйным дырэктарам у развіцці кампаніі аўтазапчастак. Ён адзначаў, што быў далёкі ад палітыкі, нават пра беларускія пратэсты-2020 ведаў толькі павярхоўна.

"Але жыць у Расеі стала невыносна: ваенная прапаганда была на кожным кроку", – распавядаў Газ у вялікім інтэрв'ю "Зеркалу".

У выніку ў жніўні 2022 года ён вярнуўся ў Беларусь. Жывучы ў Наваполацку, а потым у Менску ўсвядоміў сябе беларускім патрыётам.

Газ накіраваў заяўку ў Інтэрнацыянальны легіён.

Сям'я не падтрымала выбар хлопца. Бацька, грамадзянін Расеі, абарваў кантакты з ім. «Мама ў мяне беларуска, яна адрэагавала як самая звычайная маці. Казала, што гэта небяспечна, былі нейкія слёзы спачатку, а потым проста прыняцце. Цяпер мы з ёй размаўляем, уздымаем і такія тэмы, якія ёй раней цяжка даваліся. І ўсё добра. Бабуля казала, што я паехаў ваяваць за грошы выключна, цётка мяне таксама не падтрымала, сказала, што гэта няправільна», - казаў Газ.

Да вясны 2024 года, калі Газ даваў інтэрв'ю «Зеркалу», ён ужо скончыў падрыхтоўчыя курсы і прымаў удзел у баявых аперацыях. У перапынку паміж імі вучыўся кіраванню FPV-дронамі.

«Адразу зразумеў: гэта маё. Я вельмі рады, што зрабіў такі выбар», - гаварыў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках