Лукашэнка нікчэмны і смешны
26- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 11.12.2024, 11:19
- 23,306
Дыктатар у чарговы раз пацвердзіў, што ён проста невук.
Наведванне «прыватнага» прадпрыемства ТАА «Пожснаб» вельмі цікавае як зместам, так і вонкавым эфектам.
Слова прыватнае мы ўзялі ў двукоссі не выпадкова, бо за прадпрыемствам стаяць выхадцы з сілавікоў хунты, а само прадпрыемства карыстаецца інструментамі падтрымкі на ўнутраным і вонкавым рынках, даступнымі не ўсім дзяржаўным. Закупкі па-за тэндарнымі працэдурамі ўнутры Беларусі вельмі добра дапаўняюцца экспартным крэдытаваннем пры пастаўках тэхнікі ў краіны Афрыкі, дзе час ад часу яна трапляе ў скандалы, звязаныя з цэнаўтварэннем, далёкім у некалькі разоў ад рыначнага.
Лукашэнка ільвіную дзель прысвяціў «Арэшніку» і ядзерным боегалоўкам, як быццам гэта цікава завадчанам. Пагражаць не сваёй зброяй, якой да таго ж няма, гэта сучасны ўзровень блефу ад сіняпалага, які нікому не цікавы. Але больш нічога, акрамя штучных унутраных і замежных пагроз у арсенале "перадвыбарнай" кампаніі няма.
Асобна варта спыніцца на «рэвалюцыйнай» тэхніцы вырабу карпусоў са шклопластыка. Гэтай «рэвалюцыі» больш за паўстагоддзя. Але яна мае свае абмежаванні - прыдатная для дробнасерыйнай мануфактрнай вытворчасці. Таму прымяняцца, напрыклад, у авіябудаванні, дзе вага, трываласць і малая прыкметнасць каштуюць ўкладання часу і грошай. Ці на тым жа «Пожснабе», дзе кабіны на шасі збіраюць дробнымі серыямі і часам не зусім стандартныя. Аўтобусы МАЗ - на адзінкавыя гоначныя аўто, таму іх карпусы прасцей штампаваць з металу.
Лукашэнка чарговым разам пацвердзіў, што ён проста невук. Хаця ёсць некаторы прагрэс у параўнанні з рэвалюцыяй у вырошчванні яблыкаў, якую дыктатар здзейсніў некалькімі месяцамі раней. І невядома, хто быў больш нікчэмны і смешны. Аграфюрар ці чыноўнікі, якія падтаквалі пра тэхналагічную рэвалюцыю, якую трэба распаўсюдзіць на іншыя вытворчасці.
У якасці заключнай рэмаркі адзначым, што на «не свае» дзяржаўныя прадпрыемствы Лукашэнка ездзіць не гатовы. 2020-ы ўсё яшчэ ў памяці, тым больш што ў Сірыі такія цуды.
Telegram-канал "Нік і Майк"