У Сірыі пакаралі смерцю генерала Асада, які скормліваў апазіцыянераў ільву
- 11.12.2024, 12:25
- 17,552
Ён здушваў пратэсты ў 2011 годзе.
У Сірыі пакаралі смерцю афіцэра праўрадавага фармавання «Шабіха» Талала аль Дакака, вядомага таксама як Абу Сахар.
Як паведамляе Sky News Arabia, Абу Сахар праславіўся тым, што ў якасці хатняга гадаванца трымаў ільва, якому скормліваў арыштаваных апазіцыянераў.
Гэты сірыйскі афіцэр адказваў за здушэнне пратэстаў супраць рэжыму Асада ў 2011 годзе ў горадзе Хама, што ў выніку прывяло да пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі.