Завод у Таганрогу атакавала ўкраінская дрон-ракета «Паляніца»
12- 11.12.2024, 14:06
- 15,314
Сталі вядомыя новыя дэталі ўдару.
Уночы 11 снежня па расейскім Таганрогу быў нанесены ракетны ўдар, у выніку чаго пацярпела нейкае «прамысловае прадпрыемства».
Аднак паводле інфармацыі Defense Express, цэллю быў «Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г.М. Берыева», дзе вырабляюцца самалёты ДРЛА а-50.
Пры гэтым расейскія СМІ сцвярджаюць, што горад абстралялі ўкраінскімі ракетамі-дронамі «Паляніца».
Расейскія суполкі пішуць, што прылёт быў зафіксаваны а 04:20 раніцы, а мясцовыя жыхары пачулі блізу 10 выбухаў над горадам. Пазней стала вядома, што прадпрыемства атрымала пашкоджанні, а на паркоўцы згарэла 14 аўтамабіляў.
На гэты момант афіцыйнага пацвярджання выкарыстання гэтага тыпу ўзбраення па Таганрогу з боку ўкраінскага вайсковага кіраўніцтва няма. Між тым украінскія аналітыкі выказалі здагадку, што Украіна валодае сродкамі для такіх аперацый, уключаючы дроны-камікадзэ і крылатыя ракеты тыпу «Пекла», якія нядаўна былі перададзеныя Узброеным сілам.
У той жа час расейскія канал SHOT распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што паводле папярэдніх звестак удар быў нібыта нанесены ўкраінскай ракетай «Паляніца». Прадалі і кароткія тэхнічныя характарыстыкі зброі - далёкасць палёту боепрыпасу дасягае 750 км, хуткасць — 900 км/г, а баявая частка мае масу 30-50 кг.
З гэтай нагоды варта адзначыць, што такія звесткі з боку расейцаў разыходзяцца з характарыстыкамі ракеты, якія былі агучаныя ўкраінскімі спецыялістамі.
Хоць большая частка ТТХ ракеты засакрэчаная, ваенны эксперт Аляксей Гецьман у верасні выказаў здагадку, што «Паляниця» можа пераадольваць адлегласць да 700 км, яе хуткасць складае 500 км/г, а маса баявой часткі знаходзіцца ў межах 100 кг.
Расейская прапаганда заблыталася
Разам з тым, звесткі аб сістэме ўзбраення, якой быў атакаваны завод у Таганрозе адрозніваюцца і ў Расейскім інфармацыйным асяроддзі. Некаторыя расейскія крыніцы мяркуюць, што для атакі на Таганрог маглі быць выкарыстаныя балістычныя ракеты ATACMS, аднак мясцовыя ўлады кажуць пра выкарыстанне дронаў.
Яшчэ адзін вядомы расейскі канал Mash напісаў, што па Таганрогу і Бранску сёння ўдарылі ўкраінскія ракеты «Пекла». Прычым сцвярджаецца, што атака была камбінаваная з выкарыстаннем іншых сістэм узбраення. Расейцы наракаюць на тое, што такія ракеты Украіна ўжо вырабляе серыйна.
Адзначым, пра ўдар ракетамі ATACMS напісалі і расейскія ваенныя карэспандэнты, якія дазвалялі сабе крытыку на адрас Крамля з нагоды чарговых «чырвоных ліній» у сувязі з дазволам ЗША выкарыстоўваць па тэрыторыі РФ амерыканскую дальнабойную зброю.
Пры гэтым на момант публікацыі ў Мінабароны Расеі і Крамлі пакуль не пацвердзілі і не зняпраўдзілі звесткі аб выкарыстанні ўкраінскімі сіламі ракет «Паляніца» і ATACMS у Растоўскай вобласці.