Памёр рэктар БелДУТ, які адлічваў студэнтаў падчас пратэстаў
- 11.12.2024, 14:11
- 9,726
Яму было 60 год.
На 61-м годзе жыцця памёр рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Юрый Кулажанка, паведамляецца на сайце ўніверсітэта.
Юрый Кулажанка нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лоеўскім раёне.
Да 2004 года працаваў прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, апошнія 8 гадоў — рэктарам БелДУТ.
"Ён вядомы гомельцам як выдатны навукоцец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі", — гаворыцца на сайце ўніверсітэта.
Праваабаронцы ж нагадваюць, што Кулажанка быў даверанай асобай Лукашэнкі, дэлегатам ВНС і асуджаў пратэсты 2020 года, а таксама ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў і выкладчыкаў.