На Піншчыне жанчына кінулася пад цягнік праз ціск сілавікоў
18- 11.12.2024, 14:57
- 17,826
Не вытрымала праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыянераў.
На Піншчыне скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава, асуджаная за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У аўторак яна кінулася пад цягнік, піша тэлеграм-канал dissidentyby.
Знаёмыя гавораць, што Круцікава не вытрымала праверак, вобшукаў, пазбаўлення волі і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыянераў. Іншых перадумоў для такога ўчынку ў жанчыны не магло быць. Яе запомнілі вельмі актыўнай і жыццярадаснай.
Святлана Круцікава жыла ў Пінскім раёне. Жанчыну некалькі разоў судзілі паводле “экстрэмісцкіх” артыкулаў і адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт (апошні раз у Пінску 6 лістапада).