18 студзеня 2025, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінка везла ў Беларусь значную суму даляраў у касметычцы

14
Украінка везла ў Беларусь значную суму даляраў у касметычцы

На яе распачалі крымінальную справу.

Берасцейскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі 32 000 даляраў, якія спрабавала правезці ў краіну грамадзянка Украіны. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ДМК.

Пасажырка і кіроўца аўтамабіля Volvo выбралі чырвоны калідор, каб задэклараваць часовы ўвоз транспартнага сродку. Аднак у дэкларацыі не было інфармацыі аб перамяшчэнні гатоўкі. На вуснае пытанне мытнікаў украінка заявіла аб наяўнасці 10 000 даляраў, але падчас надгляду было выяўлена значна больш: 20 000 ляжалі ў касметычцы ўнутры дарожнай сумкі, яшчэ 2000 даляраў былі схаваныя ў асабістых рэчах.

Усе незадэклараваныя грашовыя сродкі былі канфіскаваныя. У дачыненні да грамадзянкі распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу гатоўкі ў значнай суме). Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках