Лукашэнкаўскае МЗС уручыла афіцыйную ноту Польшчы
11- 11.12.2024, 16:38
- 16,536
У рэжыму пачалася шпіёнаманія.
У МЗС уручылі афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажане праз «інцыдэнт са спробай вярбоўкі беларускага дыпламата ў Малдове», паведаміла БелТА.
«Я перадам тое, пра што мы сёння гаварылі, у Варшаву», — адказваючы на пытанні журналістаў, сказаў Кшыштаф Ажана. Ад іншых каментароў дыпламат адмовіўся.
Адзначым, у рэжыму Лукашэнкі пачалася шпіёнаманія. У Беларусі рэгулярна затрымліваюць замежнікаў, якіх абвінавачваюць у працы на заходнія спецслужбы.