18 студзеня 2025, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары Еўразвязу ўзгаднілі 15-ы пакет санкцыяў супраць Расеі

1
Амбасадары Еўразвязу ўзгаднілі 15-ы пакет санкцыяў супраць Расеі

Рыхтуецца ўдар па «ценевым флоце» РФ.

У сераду, 11 снежня, амбасадары краінаў Еўразвязу ўзгаднілі 15-ы пакет санкцый у адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе старшынство Вугоршчыны ў Радзе ЕЗ.

Новы пакет санкцый прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў супраць яшчэ большай колькасці асобаў і арганізацыяў. Ён таксама накіраваны супраць арганізацый у Расеі і ў трэціх краінах, якія ўскосна спрыяюць ваеннай і тэхналагічнай дапамозе РФ шляхам абыходу экспартных абмежаванняў.

Таксама прынятыя санкцыі абмяжоўваюць дзейнасць караблёў трэціх дзяржаваў, якія падтрымліваюць вайну Расеі супраць Украіны, гэта значыць абмежаванні закранулі «ценевы флот» РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках