Сірыйскія паўстанцы ўзялі ў палон генерала «Войска тыграў»
- 11.12.2024, 18:54
- 19,648
Яго ахоўваў расейскі спецназ.
Сірыйскія паўстанцы захапілі ў палон генерала і кіраўніка «Войска тыграў» Сухейля аль-Хасана. Гэта камандзіра брыгады спецпрызначэння, якая носіць назву «Tiger Force». Сірыйскі афіцэр быў вельмі набліжаны да РФ.
СМІ пісалі, што ў свой час яго ахоўвалі расейскія спецназаўцы.
«Забіваў, катаваў, мучыў – усё гэта з лішкам. Аль-Джулані заявіў, што такіх як Сухейль, трэба судзіць перад усім сумленным народам, але падобна на тое, што да суду ён не дажыве», – піша Telegram «Усходні сіндром».