Беларусь трапіла ў топ-100 найлепшых кухняў свету
12- 11.12.2024, 21:54
- 5,276
Якое месца мы занялі?
Беларуская кухня ўвайшла ў рэйтынг найлепшых кухняў свету, які кожны год складае партал TasteAtlas.
Першае месца сёлета заняла грэцкая кухня (4,60); другое – італьянская (4,59); а трэцяе – мексіканская (4,52).
Астатнія месцы топ-10 размеркаваліся так:
4 месца – Гішпанія (рэйтынг 4,50);
5 месца – Партугалія (4,50);
6 месца – Турцыя (4,50);
7 месца – Інданэзія (4,48);
8 месца – Францыя (4,48);
9 месца – Японія (4,47);
10 месца – Кітай (4,45).
Сёлета Беларусь заняла 75-е месца з агульным рэйтынгам 4,00. Год таму мы былі на 71-м месцы, але рэйтынг быў ніжэйшы – 3,99.
Таксама складзены рэйтынг асобных страваў беларускай кухні. Тут лікі наступныя:
калдуны – 4,5;
сырнікі – 4,4;
мачанка – 4,4;
жур – 4,4;
лазанкі – 4,3;
верашчака – 4,3;
дранікі – 4,2.
Краіны-суседкі таксама трапілі ў рэйтынг. Польшча, напрыклад, заняла 11 месца (4,42); Расея апынулася на 34 пазіцыі (4,22); Літва – на 39-й (4,20); Украіна заняла 44 месца з рэйтынгам 4,17, а Латвія – 79-е (3,98).