У Грозным адбыўся магутны выбух
- 12.12.2024, 8:24
- 20,090
Кадыраў прызнаў удар па будынку спецыяльнага палка МУС Чачні.
У ноч на 12 снежня ў Грозным прагрымеў моцны выбух. У сетцы распаўсюджвалі інфармацыю пра прылёт па будынку другога палка паліцыі Міністэрства ўнутраных справаў Расеі Чачэнскай рэспублікі. Пазней кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прызнаў, што менавіта ён з'яўляўся мэтай атакі, паведамляе «Обозреватель».
Гэта адбылося блізу гадзіны ночы, узнік пажар. Мясцовыя паблікі таксама падзяліліся відэа імавернага ўдару.
Паведамлялася, да Грознага мог даляцець БПЛА. Папярэдне, гукаў выбухаў было некалькі.
Паводле паведамленняў расейскага медыя Astra, Грозны быў атакаваны беспілотнікамі – пад ударам апынуўся будынак другога палка МУС Чачні. Telegram-канал Niysoo заявіў што мінімум пяць машынаў «хуткай» адвезлі параненых сілавікоў у найбліжэйшую лякарню.
Перад гэтым расейцы публікавалі яркія кадры з выблікамі і выбухамі.
Праз некаторы час Рамзан Кадыраў напісаў, што над казарменнымі будынкамі спецыяльнага палка паліцыі імя Героя Расеі А.А.Кадырава МУС ЧР нібыта быў збіты беспілотнік. Паводле ягоных словаў, сур'ёзна ніхто не пацярпеў, а лёгкія раненні атрымалі чацвёра байцоў варты.