20 студзеня 2025, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нептуны», «Пекла» і «Паляніцы» лятуць: Самая маштабная атака на Крым за ўсю вайну

5
«Нептуны», «Пекла» і «Паляніцы» лятуць: Самая маштабная атака на Крым за ўсю вайну

Сталі вядомыя падрабязнасці беспрэцэдэнтнага ўдару.

У акупаваным Крыме і паўднёвых рэгіёнах Расеі маштабная паветраная трывога. Як мяркуецца, у налёце Сілаў абароны Украіны на ваенныя цэлі РФ удзельнічаюць не толькі беспілотнікі, але і ракеты.

Ёсць падставы меркаваць, што адбываецца самы маштабны налёт на паўвостраў.

Пра гэта напісаў вядомы ўкраінскі Telegram-канал «Соняшник», які звязаны з Паветранымі сіламі УСУ.

«Наўпрост цяпер адбываецца самы маштабны камбінаваны напад на Крым. Удзел у ім бяруць Р-360 “Нептун”, ракеты-дроны “Паляніца” і “Пекло”», – паведамілі вайскоўцы.

Яшчэ адзін украінскі мілітары-канал DroneBomber стварыў прыблізную мапу ўдару, засноўваючыся на звестках крымскіх і расейскіх паблікаў.

Мяркуючы з яе, БПЛА і іншыя сродкі паразы заходзяць на паўвостраў з паўднёва-заходняга кірунку па Чорным моры. Рэсурс таксама пацвердзіў беспрэцэдэнтнасць таго, што адбываецца.

«Хутчэй за ўсё, гэта самая масавая атака поўдня Крыма за ўсю вайну. Удзельнічаюць дзясяткі БПЛА, а таксама патэнцыйна крылатыя і балістычныя ракеты і ракеты-дроны», – паведаміў канал.

Ён мяркуе, што налёт будзе доўжыцца яшчэ некалькі гадзінаў. «Рэактыўныя БПЛА ў колькасці 80+ штук ужо. Гэта, вядома, добра, але надышоў час “Нептуна”. Прымай, Крым… Другая хваля БПЛА пачынае заходзіць у Крым. Яна будзе значна большай, чым першая», – піша DroneBomber.

Адзначым, што моцныя выбухі і працу СПА чуюць жыхары акупаванага Севастопаля. Над паўвостравам таксама заўважаны палёты гелікаптэраў, якія спрабуюць перахапіць БПЛА.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках