25 студзеня 2025, Субота, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў занерваваўся пасля ўдару па Грозным

Кадыраў занерваваўся пасля ўдару па Грозным

Кіраўнік Чачні расказаў пра наступствы атакі.

У ноч на 12 снежня будынак спецыяльнага палка паліцыі імя Кадырава ў Грозным быў атакаваны беспілотнікамі. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў расказаў пра наступствы атакі і выдаў гнеўную заяву пра намер адпомсціць, піша «Главред».

Паводле ягоных звестак, у выніку ўдару беспілотнікаў пацярпелі 4 байцы варты, таксама пашкоджаныя дах і шкло будынка. На месцы падзей адбыўся пажар, аднак Кадыраў сцвярджае, што яго атрымалася патушыць.

Традыцыйна ён абвінаваціў у нападзе Украіну і прыгразіў, што рэзерв з 84 тысячаў добраахвотнікаў і байцоў падраздзяленняў з Чачэнскай Рэспублікі гатовы рушыць на перадавую на першы загад.

«Мы гэтага так не пакінем! І толькі за гэтых чатырох параненых мы пакладзем 400 укранатаўцаў», – дадаў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках