«Паў-Энгельса, дзе захоўваюць Ту-95, можа проста ўзляцець у паветра»
3- 12.12.2024, 9:45
- 14,804
Палкоўнік УСУ спрагназаваў магутны ўдар, ад якога Волга зменіць рэчышча.
Аэрадром «Энгельс-2» зноў атакавалі ўкраінскія дроны. Акрамя самой авіябазы, каля Энгельса размешчаныя яшчэ некалькі важных і цікавых цэляў для Сілаў абароны.
Дабраўшыся да «Энгельса-2», Украіна можа знішчыць не толькі авіяцыю, але і некаторыя стратэгічныя запасы ворага. Больш падрабязна пра гэта ў ваеннай зводцы для «24 Канала» расказаў ваенны эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.
Чаму Энгельс – важная цэль для УСУ
Аэрадром «Энгельс-2» у Саратаўскай вобласці знаходзіцца на адлегласці блізу 600 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Там расейцы захоўваюць стратэгічную авіяцыю, сярод іншага Ту-160 і Ту-95. Там таксама ёсць спецыяльная інжынерная служба, якая абслугоўвае ракеты Х-101, Х-555, Х-55.
На гэты аэрадром Расея таксама перакінула тактычную авіяцыю, сярод іншага Су-34, Су-35, Су-24.
«Энгельс размешчаны па левым беразе Волгі, як і аэрадром “Энгельс-2”. Пад аэрадромам знаходзіцца сур'ёзнае сховішча авіяцыйнай газы – калі да яго дабрацца, то паў-Энгельса проста ў паветра ўзляціць, а Волга зменіць рэчышча», – растлумачыў лётчык-інструктар.
Больш за тое, на поўдзень ад Энгельса размешчаная ваенная частка, якая з'яўляецца адным са складоў ядзернай тактычнай зброі – «Саратаў-63». Для сілаў абароны гэта таксама можа быць важнай цэллю.
Цяпер удары па Энгельсе ці Саратаве магчымыя толькі дронамі ўкраінскай вытворчасці, бо заходнія ракеты, якія ёсць на ўзбраенні ва Украіне, туды дастаць не змогуць.