Што будзе, калі самавольна ссячы елку ў беларускім лесе да Новага года?
11- 12.12.2024, 10:30
- 4,884
У лясгасе расказалі пра наступствы.
Самавольная высечка елак у лясах у Беларусі недапушчальная, парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу за кожнае ссечанае дрэва. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка ў ідэалагічнай працы Навагрудскага лясгаса Аляксандр Гарнастай, піша мясцовая газета «Новае жыццё».
«Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўная лясная ахова папярэджвае патэнцыйных парушальнікаў, што за кожнае самавольна ссечанае дрэва на грамадзянаў можа быць накладзены штраф памерам ад 5 да 30 базавых велічыняў (ад 200 да 1200 рублёў)», – сказаў Гарнастай.
Ён дадаў, што, акрамя штрафу, давядзецца яшчэ і кампенсаваць страты, прычыненыя навакольнаму асяроддзю на адну базавую велічыню (40 рублёў).
Нагадаем, што елачныя кірмашы ў Менску і іншых гарадах сёлета будуць працаваць з 16 снежня. Там можна будзе набыць хвоі, дрэвы ў кадках і навагоднія букеты.