У Беларусі перасталі слухаць расейскіх выканаўцаў?
64- 12.12.2024, 18:36
- 31,676
У снежні музыкі з РФ не занялі ніводнага месца ў топ-10.
У Беларусі перасталі слухаць расейскіх выканаўцаў. У снежні 2024-га музыкі з РФ не занялі ніводнага месца ў топ-10 самых папулярных кампазіцый у сэрвісе Apple Music (нават у Эстоніі расейскія музыкі ў першую дзясятку патрапілі), піша РБК.
Папярэдні раз зніжэнне цікавасці да расейскіх музыкаў у «постсавецкіх краінах» фіксавалася ў 2022 годзе (у 2023-м ён часткова аднавіўся). З хіт-парадаў іх выцясняе карэйская і амерыканская музыка.
Эксперты з РФ не бачаць у гэтым нейкіх глыбінных зрухаў. Яны звязваюць сітуацыю з нізкай канцэртнай актыўнасцю і слабым прасоўваннем расейскай поп-культуры за мяжой.
Apple Music – адзін з найбуйнейшых у свеце аўдыясэрвісаў. Рэйтынгі абнаўляюцца штодня. РБК прааналізаваў іх за снежань 2022, 2023 і 2024 гадоў і супаставіў звесткі. Летась Беларусь была лідаркай у расейскіх выканаўцах у топ-10 (дзевяць з дзесяці). Аднак цяпер увесь рэйтынг самых папулярных песняў прадстаўлены паўднёвакарэйскай музыкай.