УСУ разграмілі расейскую бронекалону на Купянскім кірунку
1- 12.12.2024, 11:24
- 4,238
Знішчэнне варожай тэхнікі пад Круглякоўкай паказалі на відэа.
Украінскія абаронцы разграмілі варожую бронекалону на Купянскім кірунку
На Харкаўшчыне, у раёне Круглякоўкі, украінскія вайскоўцы нанеслі сакрушальны ўдар па бронекалоне акупантаў.
Паспяховую аперацыю правялі байцы БУБпАК «Ахілес» 92-й асобнай штурмавой брыгады ў супрацоўніцтве з ваярамі 1-й брыгады аператыўнага прызначэння «Буревій» і 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады.
Дзякуючы скаардынаваным дзеянням абаронцаў было поўнасцю знішчана 8 адзінак варожай тэхнікі, сярод якіх бронетранспарцёры і баявыя машыны пяхоты.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, у тэлеграм-канале Аператыўны УСУ быў апублікаваны відэазапіс паспяховай працы ўкраінскіх воінаў.