15 студзеня 2025, Серада, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гандаль выставілі гістарычны будынак у класнай лакацыі

8
На гандаль выставілі гістарычны будынак у класнай лакацыі

Пачатковы кошт сядзібы ўсяго 40 рублёў.

30 снежня адбудзецца аўкцыён для продажу сядзібнага дома на 705 квадратаў ва Ушацкім раёне з пачатковым коштам усяго 40 рублёў. Realt даведаўся, у якім ён стане, каму належаў раней і чым сядзіба адзначылася ў беларускай гісторыі.

Сядзіба «Малыя Дольцы» ў вёсцы Новае Жыццё Ушацкага раёна толькі ў 2020 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Да 2013 года гэта быў будынак канторы мясцовага сельгаспрадпрыемства. Але калі капнуць глыбей, то можна даведацца, што сядзібны дом быў пабудаваны яшчэ ў 1848 годзе, да пачатку XX стагоддзя сядзіба належала роду Сушчынскіх. У 1909 годзе тут была створаная і пастаўлена адна з першых беларускіх п'ес – «Міхалка».

Размяшчэнне вам спадабаецца – побач рака Ушача, тры возеры і лес.

На гэты момант будынак на 705,7 м2 закансерваваны. Ён уяўляе з сябе капітальны будынак з цэглы са склепам, мезанінам, прыбудовай. Аконныя праёмы зачыненыя (мур з блокаў), дах накрыты шыферам. Гэтыя захады дазволілі захаваць цэнтр маёнтка ад вандалізму і разбурэнняў. Побач захаваліся фрагменты старажытнага парку. Пакупнік абавязаны цягам 30 каляндарных дзён з моманту пераходу права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць падпісаць ахоўнае абавязальніцтва.

Да сядзібы адносіцца 11,48 соткі зямлі на правах арэнды тэрмінам на 50 гадоў.

Аўкцыён адбудзецца на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» 30 снежня 2024 года. Пачатковы кошт – 40 рублёў. Цікава, што рынкавы кошт на 13.07.2023 складаў 115 000 рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках