Удары ATACMS і «Паляніцы» па Таганрогу: Падбіта больш за 40 вайскоўцаў РФ
9- 12.12.2024, 11:41
- 16,284
Ёсць ліквідаваныя.
Атака па Таганрогу Растоўскай вобласці ўкраінскімі ракетамі-дронамі «Паляніца» была выніковай: 41 расейскі вайсковец атрымаў раненні, а адзін загінуў, паведамілі крыніцы расейскага медыя ASTRA.
У выніку атакі на ваенны аэрадром былі параненыя 26 акупантаў, а яшчэ 15 – праз удар па воінскай часці ў Таганрогу на Тэатральнай вуліцы, дзе дыслакуецца 5-я авіяцыйная група 6955-й авіябазы.
Такім чынам, агульная колькасць параненых у выніку ракетнай атакі 11 снежня па Таганрогу – 41 чалавек, яшчэ адзін вайсковец загінуў.
У ноч з 10 на 11 снежня ракетны ўдар быў нанесены па ПАТ «Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Берыева». Акрамя авіярамонтнага завода, удалося таксама паразіць воінскую часць, дзе базуецца 5-я авіяцыйная група 6955-й авіябазы.
Жыхары Таганрога паведамілі пра шматлікія выбухі ў раёне 4:20 раніцы 11 снежня. Губернатар Растоўскай вобласці Юры Слюсар пацвердзіў атаку, але паведаміў, што ніхто з людзей не пацярпеў. Мэр паведаміў пра пашкоджанне кацельні, якая знаходзіцца на тэрыторыі авіярамонтнага завода. Яшчэ 27 шматкватэрных дамоў засталіся без цяпла.
У Таганрогу людзі масава скардзіліся, што падчас нападу шматлікія сховішчы былі зачыненыя.