25 студзеня 2025, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі новы, раней невядомы бюст Клеапатры

5
Археолагі знайшлі новы, раней невядомы бюст Клеапатры

Знаходка выклікала ажыўленыя спрэчкі спецыялістаў.

У старажытнаегіпецкім горадзе Тапасірыс Магна, археолагі падчас раскопак выявілі невялікую статуэтку жанчыны ў каралеўскай кароне. Некаторыя навукоўцы перакананыя, што гэта бюст знакамітай царыцы Егіпта Клеапатры, піша выданне LiveSicence.

Кіраўніца экспедыцыі Кэтлін Марцінес мяркуе, што менавіта на гэтым бюсце – знакамітая, легендарная царыца Егіпта Клеапатра VII. Аднак гіпотэза спадарыні Марцінес выклікала ажыўленую дыскусію датычна таго, хто менавіта паказаны на гэтай знаходцы.

СМІ піша, што знойдзены бюст зроблены з белага мармуру і быў знойдзены пад сцяной храма. Спадарыня Марцінес абгрунтоўвае сваё меркаванне, што гэта – царыца Клеапатра тым, што побач з гэтым бюстам былі знойдзеныя манеты з выявай царыцы і іншыя артэфакты таго перыяду.

Яе думку апаніруе былы міністр старажытнасцяў Егіпта Захі Хавас. Ён перакананы, што бюст быў створаны ўжо пасля смерці царыцы, і хутчэй за ўсё ён адлюстроўвае хутчэй рымлянку, чым егіпцянку.

Журналісты ўказваюць, што спрэчкі пра прыналежнасць бюста царыцы Клеапатры грунтуюцца на тым, што знойдзены бюст мае іншы стыль выканання. Ён адрозніваецца ад традыцыйнага мастацтва часоў дынастыі Пталемеяў, да якой належала вядомая царыца.

Нягледзячы на рознагалоссі ў поглядах навукоўцаў на гэты бюст, знаходка археолагаў у Тапасірыс Магна ўяўляе вялікую цікавасць для навукоўцаў. Старажытны горад быў размешчаны недалёка ад Александрыі, ён меў рэлігійны статус у часы кіравання дынастыі Пталамеяў.

Менавіта раскопкі ў гэтым месцы дазволілі навукоўцам больш даведацца пра побыт, жыццё і культуру старажытных егіпцянаў. Таму навукоўцы не спыняюць пошукаў датычна разгадкі як лёсу знакамітай царыцы, так і месца яе пахавання, якое застаецца невядомым да сёння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках