20 студзеня 2025, панядзелак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейцам неўзабаве не будзе на чым лётаць

9
СМІ: Расейцам неўзабаве не будзе на чым лётаць

Самалетабудаванне ў Расеі перажывае глыбокі крызіс.

Рэформа пераводу авіяцыйнай індустрыі ў Расеі на нацыянальную вытворчасць стала правалам.

Пасля пачатку ўварвання ва Украіну расейцы планавалі пабудаваць 108 пасажырскіх самалётаў, аднак яны здолелі пабудаваць толькі 7, паведамляе «24 канал».

З прычыны санкцый Расея здолела пабудаваць толькі 7 пасажырскіх самалётаў, паведамляюць расейскія СМІ. Гаворка ідзе пра SuperJet 100, «дабудаваныя з даваеннай дапрацоўкі».

Цікава, што праз маштабнасць тэрыторый Расеі спалучыць усе раёны краіны толькі наземным транспартам немагчыма. Менавіта таму будаўніцтва самалётаў для пасажырскіх перавозак робіцца важным пытаннем.

За амаль 3 гады поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расея змагла зрабіць адзін доследны ўзор Іл-96-400М і адзін Іл-114. Аднак гэтыя лайнеры не здзяйсняюць рэйсаў, а выкарыстоўваюцца толькі для выпрабаванняў.

Акрамя таго, расейцы спрабуюць замяніць замежныя рухавікі ў «Суперджэтах» і МС-21 і даводзіцца вяртаць у вытворчасць састарэлыя лайнеры Іл-96-300 і Ту-214.

А рэсурсы, якія маглі б пайсці на будаўніцтва цывільнай авіяцыі, ідуць, сярод іншага, на вытворчасць і рамонт баявых самалётаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках